Прэзентацыя канала "Культура" на выставе “СМІ ў Беларусі”

З 11 да 14 мая Мінску ў павільёне на праспекце Пераможцаў, 14 адбудзецца XX Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”.

У яе межах у пятніцу, 13 мая, з 15:30 да 16:00 адбудзецца прэзентацыя каналаў і станцый Беларускага радыё, сярод якіх – канал “Культура”. Сустрэча пройдзе ў інтэрактыўнай форме, запланаваны розыгрышы і падарункі. Ад рэдакцыі наведвальнікаў павітаюць вядучыя Вікторыя Грыб і Уладзімір Трапянок. На выставе будуць прысутнічаць і іншыя супрацоўнікі канала “Культура”.

Чакаем Вас на нашай прэзентацыі!