Прэзентацыя кнігі Алеся Сушы "Беларускі Буквар"

08.02.2022

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Сушы "Беларускі Буквар" – першага фундаментальнага даследавання ўнікальнага феномена айчыннай гісторыі, сапраўднага культурнага брэнда Беларусі – Буквара. Мала хто ведае, што першая ў свеце кніга, якая мела назву "Буквар", была выпушчана менавіта беларускай друкарняй. Кніга Алеся Сушы "Беларускі Буквар" прадстаўляе тысячагадовую гісторыю галоўнай кнігі для навучання грамаце: ад старажытнасці і з’яўлення пісьменства ў Беларусі ажно да нашых дзён.

"Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, займаецца даследаваннем кніжных помнікаў. Яго новая кніга – яшчэ адзін прыклад руплівай навуковай працы, звернутай да гісторыі літаратуры", - адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка.

Фота - nlb.by