Прэзідэнцкія бібліятэкі Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

03.04.2024

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі адбылося ўрачыстае падпісанне Дагавора аб адкрыцці ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі Цэнтра аддаленага доступу да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Барыса Ельцына. Цяпер у карыстальнікаў пашырацца магчымасці вывучэння дакументаў і кніг. Гэта новая старонка ўзаемасупрацоўніцтва паміж нашымі краінамі – адзначае дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі Сяргей Квачан.
Важнасць абмену рэсурсамі дзякуючы стварэнню Цэнтра аддаленага доступу падкрэсліў і генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Барыса Ельцына Юрый Носаў.