Прыродная і жаночая прыгажосць спалучыліся ў праекце "Зачараванне" Ірэны Гудзіеўскай

18.07.2016

У межах “Славянскага базару” у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся праект Ірэны Гудзіеўскай “Зачараванне”. Пейзажы чаргуюцца з натуральнымі партрэтамі мадэляў студыі “Тамара”. Ірэна Гудзіеўская запэўнівае: у прыродных умовах раскрываецца натуральная, прыхаваная ў гарадскіх умовах, сапраўдная, сціплая і паэтычная прыгажосць беларусак. Каля 5 гадоў аўтар здымала ў вёсках, Налібоцкай і Белавежскай пушчах. На адкрыцці экспазіцыі фотамастачку падтрымаў беларускі дызайнер Юрый Кот. Яго ільняная калекцыя адзення дапоўніла беларускі каларыт выставы і надала яму асаблівую шляхетнасць. Аб праекце расказала яго аўтар Ірэна Гудзіеўская.

Фота: Ірэна Гудзіеўская, irenafoto.by