Пяць музеяў аб'ядналі намаганні для выставы рэпрэсаваных пісьменнікаў “Страчаныя абліччы”

05.10.2017 

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава-мемарыял “Страчаныя абліччы”, прысвечаная беларускім літаратарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 1920–1950-я гады. “Праект вяртае з забыцця імёны, якія доўгі час былі выкрэсленыя з гісторыі беларускай літаратуры і культуры”, - гаворыць куратар выставы Павел Каралёў.

Фота: kp.by