Пяць тэхнік друку фотаздымкаў прадстаўлены на выставачным праекце “Адысея”

11.08.2016

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выставачны праект “Адысея”. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі Мінскай школы фатаграфіі, якія выкарыстоўваюць у сваёй практыцы метады класічнага чорна-белага фота і разнастайныя працэсы друку, якія прынята называць альтэрнатыўнымі ў адносінах да лічбавай фатаграфіі. Праект-падарожжа заснаваны на вольнай інтэрпрэтацыі матываў і вобразаў эпічнай паэмы Гамэра “Адысея”.  Пад такой назвай фатограф Альберт Цэхановіч сабраў аднадумцаў, з якімі зрабіў не адну выставу.

 

Фота - minsk.carpediem.cd