Пяты сезон літаратурнага конкурсу “Мост дружбы” запусціў Камітэт Саюзнай дзяржавы

23.06.2020

Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы запусціў пяты сезон конкурсу маладых літаратараў Беларусі і Расіі "Мост дружбы-2020". Творчае спаборніцтва арыентаванана на пошук, раскрыццё і падтрымку таленавітых аўтараў, прыцягненне іх увагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый дзвюх краін. Як адзначыў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, гэта выдатны шанц заявіць пра сябе.

На конкурс прымаюцца творы малой літаратурнай формы (апавяданне, нарыс, эсэ), якія не апублікаваныя раней і не падаваліся на іншыя конкурсы. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія і расійскія літаратары ад 18 да 30 гадоў.

Фота: samddn.ru