Работы дваццаці мастакоў Брэстчыны ‒ на выставе "Берасцейская палітра"

07.10.2020

Традыйная выстава мастакоў брэсцкага аддзялення Беларускага саюза мастакоў адкрылася ў выставачнай зале на вуліцы Савецкай у Брэсце. Дваццаць вядомых мастакоў і скульптураў вобласці паказалі на чарговай традыцыйнай справаздачнай выставе ўсё, што стварылі за год. "Гэта жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура ‒ усяго 60 разнастайных работ", ‒ расказала дырэктар выставачнай залы Кацярына Шаўчэнка.

Выстава адкрыта да 25 кастрычніка.

Фота: belta.by