Радасць і адчуванне свята – на выставе "Тандэм" Вольгі і Юрыя Крупянковых

11.03.2019

У сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава жывапісу і графікі сям'і Вольгі і Юрыя Крупянковых "Тандэм". Акрамя 25-годдзя творчай дзейнасці, 30-годдзя шлюбу, 50-годдзя аўтараў – іх  аб'ядноўвае рамантычны, наіўны погляд на жыццё. Пра сваю частку экспазіцыі і захапленні раскажа Вольга Крупянкова.

Вольга і Юрый разам вучыліся, пасля доўгі час працавалі "ў 4 рукі" рэалізоўвалі сумесныя праекты. Што змянілася цяпер раскажа Юрый Крупянкоў.

Мастакі ўпэўнены, што экспазіцыя будзе цікавая ўсім: школьнікам, кнігалюбам, сталічным патрыётам. Узроставых абмежаванняў таксама няма, тэматыка работ разнастайная. Наведаць выставу "Тандэм" можна да 24 сакавіка.

Фота: facebook.com