Радаўніца з каналам "Культура"

У аўторак, 3 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Бары Уайта;
- у 02:00 – сучасны фальклор Бельгіі;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Ісака Шварца, Аляксандры Пахмутавай і Леанарда Бернстайна;
- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт № 3 “Элегічны” для гітары з аркестрам Леа Браўэра;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міхася Стральцова;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французская спявачка Клеманс;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: часткі харавога цыкла Андрэя Мдывані “Снапочак”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Тамаза Альбіноні, Валерыя Іванова, Іаганеса Брамса, Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Віктара Чарнабаева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бадзі Рыча;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Эстонія;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – творы Георга Філіпа Тэлемана;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: савецкі паэт-песеннік Кім Рыжоў;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кінакампазітара Джона Таўнера Уільямса.
У праграме магчымы змены.