Радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" прымае заяўкі да 31 сакавіка

10.03.2021

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прымае заяўкі на ўдзел у X Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі". Канкурсанты ў адпаведнасці з заяўленай намінацыяй павінны падрыхтаваць тры рознахарактарныя відэавыступленні, адно з якіх (тэма I тура) – абавязковае выкананне твора беларускага аўтара. Працягвае стваральніца і кіраўнік праекта Таццяна Якушава.

Сёлета конкурс пройдзе анлайн – дарэчы, летась ужо быў такі вопыт. Удзельнікі адзначалі, што ім спадабаўся дыстанцыйны фармат: маўляў, не так хвалюешся падчас выканання твора. Аднак, на думку арганізатараў, у відэавыступлення ёсць як плюсы, так і мінусы.

Заяўкі на творчае спаборніцтва прымаюць да 31 сакавіка. Да ўдзелу запрашаюцца вакалісты ад 10 да 21 года, а сольная намінацыя "Акадэмічны вакал" аб'яднае юнакоў і дзяўчат, якім ад 17 да 25. Палажэнне аб конкурсе і ўзор заяўкі – на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Фота: radio1.by