"Радзівілаўскі каталог" ад выдавецтва "Беларуская навука"

13.04.2022

У выдавецтве "Беларуская навука" пабачыў свет бібліяграфічны даведнік "Радзівілаўскі каталог", створаны супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па словах загадчыка аддзела рэдкіх рукапісаў і кніг Аляксандра Стэфановіча, стварэнне падрабязнага каталога дапаможа даследчыкам і аматарам літаратуры даведацца пра гэтыя рарытэтныя выданні.

Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае працу па даследаванні і вывучэнні кірылічнай спадчыны. На гэтай аснове створаны іншыя цікавыя каталогі.

Фота - belnauka.by