11.12.2020
Сёння ў Беларускім акадэмічным музычным тэатры прэм’ера пастаноўкі расійскага рэжысёра і балетмайстра Ільі Усцьянцава “Рамэа супраць Джульеты. Праз 20 гадоў”. Аўтары лібрэта і музыкі да спектакля – таксама расійскія творцы – кампазітар Аркадзь Укупнік і паэт Карэн Кавалеран. Праца над пастаноўкай пачалася яшчэ ў лютым, спынілася з-за каранавіруса, потым зноў аднавілася. Вынік гледачы пабачаць ужо сёння. Працягвае мастацкі кіраўнік Музычнага тэатра Адам Мурзіч.
П’еса прапануе версію падзей, як склалася б жыццё герояў шэкспіраўскай п'есы, калі б яны засталіся жывыя. З цудоўнай Вероны Рамэа і Джульета бягуць у партовую Геную, дзе Рамэа, каб здабыць сродкі для існавання, становіцца ўдачлівым кантрабандыстам, а яго жонка выхоўвае дачку Віялету і жыве гламурным свецкім жыццём. Уражаннямі ад працы над спектаклем дзеліцца галоўны дырыжор Музычнага тэатра Юрый Галяс.
Прэм’ерны паказ адбудзецца ў Музычным тэатры таксама заўтра, 12 снежня.
Фота: vk.com/bgamt