13.04.20
Ільінская гара ў Бялынічах прыадкрывае таямніцы стагоддзяў. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі завяршаюць раскопкі месца, з якога пачаўся горад. Раней там стаяла Свята-Ільінская царква, пабудаваная ў першай палове XIII стагоддзя. Пачаліся раскопкі летась у канцы снежня. Ужо даследавана больш за сто квадратных метраў. Унікальныя знаходкі археолагі датуюць 17-18 стагоддзямі. Пра іх раскажа Сяргей Рагаўцоў.