Разгорнутая выстава акварэляў Леаніда Марчанкі адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы

04.10.2017 

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўрачыста адкрылася мастацкая выстава Леаніда Марчанкі «Паэзія графікі». Аўтар адлюстроўвае першародную прыгажосць зямлі, яе гістарычную памяць, пошукі ўнутранай гармоніі. Расказвае мастацтвазнаўца і жонка мастака Ніна Марчанка.

Талент майстра выявіўся ў розных галінах выяўленчага мастацтва, аднак найбольш поўна і ярка - у афорце, акварэлі і алоўкавым малюнку. На выставе - творы з серый «Край нарачанскі», «Мой край азёрны», «Зямля і людзі» і іншыя. «Для многіх прысутных гэтыя творы сталі сапраўдным адкрыццём», - адзначыла дачка Леаніда Марчанкі Наталля.

Выстава Леаніда Марчанкі працуе да 27 лістапада.

Фота: minsknews.by