Ражаство ў Нясвіжскім замку

22.12.2023

24 і 25 снежня пройдзе фестываль камернай музыкі «Ражаство ў Нясвіжы», які рыхтуе «Музычная гасцёўня» Таццяны Старчанка. Ён збярэ ў гэтай цудоўнай старажытнай гістарычнай мясціне таленавітых беларускіх музыкантаў. Аматараў класічнага  музычнага мастацтва чакае насычаная праграма ў фармаце разнастайных канцэртаў, што ўключаюць шэдэўры камернай  музыкі сусветных кампазітараў, а таксама беларускіх аўтараў. Расказала аб праграме фестывалю мастацкі кіраўнік «Музычнай гасцёўні», салістка Белдзяржфілармоніі Таццяна Старчанка.

Фота - nesvizh-news.by