Развітанне з мітрапалітам Філарэтам адбудзецца ў Мінску і Жыровічах

12.01.2021

Сёння пайшоў з жыцця мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Ён стаяў ля вытокаў рэлігійнага адраджэння ў нашай краіне і больш за 30 гадоў узначальваў Беларускую праваслаўную царкву. У 2006-м стаў "Героем Беларусі".

Пры Уладыку адроджаны гістарычныя епархіі, манастыры і храмы нашай краіны. Яго намаганнямі адноўлена дзейнасць мінскіх духоўных школ, настаўнікам у якіх мітрапаліт Філарэт быў шмат гадоў і ўзгадаваў некалькі пакаленняў беларусіх святароў. Па яго благаславенні адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай, заснавана Біблейская камісія па перакладзе Свяшчэннага Пісання на беларускую мову.

Шмат гадоў поруч з уладыкам Філарэтам праходзіла служэнне протаіерэя Святаслава Рагальскага – дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі, старшыні Міжнароднага хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла. Расказвае Святаслаў Рагальскі.

Развітанне з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, адбудзецца ў Мінску і Жыровічах. 13 студзеня цела мітрапаліта будзе прывезена ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Развітанне працягнецца да 18 гадзін 14 студзеня. Потым труну даставяць ва Успенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У пятніцу там пройдзе паніхіда. Пасля яе цела мітрапаліта Філарэта пахаваюць за Крыжаўзвіжанскім храмам Успенскага Жыровіцкага манастыра.

На фота ‒ уладыка Філарэт (wikipedia.org)