Рэдкія іконы з Веткаўскага музея – на выставе ў Мінску

11.12.2019

Выстава рэдкіх ікон адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Іх прывезлі з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. У канцы XVII стагоддзя, пасля рэформы Рускай праваслаўнай царквы, стараверы, або стараабрадцы, рассяліся на тэрыторыі Палесся. Сёння іх спадчына – у фондах Веткаўскага музея. Працягвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы Галіна Нячаева.

Наведвальнікі ўбачаць іконы, рэдкія кнігі, тэматычныя фотаздымкі. Часткі экспазіцыі прысвечаны розным святым – Міколу Мажайскаму, Міколу Адваротнаму, Іаану Прадцечу і іншым. Асабліва цікавыя экспанаты – прорысі – контурныя малюнкі, скапіраваныя з арыгінальных ікон. Распавядае загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Алена Карпенка.

Экспазіцыя адкрыта да 1 лютага.

Фота: facebook.com