Рэдкія матэрыялы, звязаныя з асобай краязнаўцы Аляксея Сапунова, прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

12.03.2021

У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава "Руплівец беларускай даўніны" да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова. Ураджэнец Віцебшчыны, ён адзін з самых апантаных і руплівых даследчыкаў роднага краю, які ўпершыню выявіў, апісаў і выдаў вялікі пласт першакрыніц айчыннай гісторыі.

Увазе наведвальніка ‒ унікальныя матэрыялы з асабістага архіва і бібліятэкі краязнаўцы. Гэта біяграфічныя дакументы, перапіска з даследчыкамі і іншае. Сапраўдны рарытэт у экспазіцыі ‒ рукапісная праца "Гісторыя Віцебска", якая так і не была выдадзена.

Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: nlb.by