21.06.2021
У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць" праходзіць міжнародны ваенна-гістарычны злёт. Больш за трыста рэканструктараў з сямі краін сабралася на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання. Там адноўлены побыт ваеннага часу. Асноўныя падзеі адбудуцца заўтра. Рэканструкцыя абароны крэпасці пачнецца а пятай раніцы. Расказвае дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці Віктар Іваноў.
Фота: vk.com/reconstruction