"Рэквіем" Джузэпэ Вердзі прагучыць у памяць аб Чарнобылі

23.04.2021

"Рэквіем" Джузэпэ Вердзі прагучыць 25 красавіка ў Вялікім тэатры Беларусі. На сцэну выйдуць беларускія спевакі, якія выступаюць на тэатральных пляцоўках розных краін. Сярод іх пераможца міжнародных конкурсаў, лаўрэат дзвюх "Залатых масак" Надзея Кучар і пераможца конкурсу "Апералія-2018" Павел Пятроў. Расказвае галоўны хормайстар тэатра Ніна Ламановіч.

"Дух пераможаны, але не зламаны..." – такая ідэя жалобнай месы Джузэпэ Вердзі. Важная роля ў яе выкананні адзведзена хору. Як і ў 1994 годзе, калі твор прагучаў на сцэне Вялікага тэатра ўпершыню, канцэрт выканаюць у памяць аб чарнобыльскай трагедыі.

Фота: belta.by