Рэпарцёры ізраільскага National Geographic наведалі Беларусь

21.02.2019

Беларусь становіцца прывабным кірункам для ізраільскіх турыстаў. Пяць дзён журналісты аўтарытэтнага выдання для падарожнікаў National Geographic Israel вывучалі турыстычныя магчымасці нашай краіны і шукалі беларускі каларыт. Галоўны рэдактар часопіса Дафна Шломіт Раз адзначыла, што найбольшае ўражанне пакінула гасціннасць жыхароў краіны, сярод недахопаў – дарагі пералёт і моўны бар’ер: не так шмат беларусаў гавораць па-англійску. Вынікам візіту стане вялікі артыкул пра Беларусь у часопісе National Geographic Israel.

Фота: ctv.by