Рэпрадукцыі карцін Мікалая Рэрыха прэзентавалі ў Полацку

31.08.2020

У Полацкай мастацкай галерэі адкрылася выстава “Са старажытных цудоўных камянёў складзіце прыступкі будучыні…”, прысвечаная філосафу, грамадскаму дзеячу, жывапісцу Мікалаю Рэрыху. Прэзентаваны яго літаратурныя і філасофскія работы, а таксама рэпрадукцыі карцін. 

Экспазіцыю арганізаваў Беларускі фонд Рэрыхаў – гэта грамадская арганізацыя, якая дзейнічае на валанцёрскай аснове. Яе мэты – папулярызацыя спадчыны Рэрыхаў, развіццё культуры. Выстава ў Полацку – толькі адна з шэрагу экспазіцый, якія ладзяць у розных гарадах Беларусі.

Расказвае старшыня савета Беларускага фонду Рэрыхаў Ірына Вазьміцель.

Фота: vk.com/gallery_polotsk