Рэпрадукцыі старых паштовак і фотакартак – у альбоме "Шматнацыянальная Беларусь"

03.12.2020

Даследчык даўніны і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў у Мінску выданне “Шматнацыянальная Беларусь”. Гэта частка праекта “У пошуках страчанага”. У кнізе – аповед пра мірнае суіснаванне розных канфесій і нацыянальнасцей на тэрыторыі нашай краіны. Расказвае Уладзімір Ліхадзедаў.

У аснове альбома – фотаздымкі і паштоўкі канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Усяго больш за 400 кадраў з прыватнай калекцыі аўтара. Гэта партрэты прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і краявіды, выявы праваслаўных храмаў, сінагог, касцёлаў і мячэцей. Многія здымкі друкуюцца ўпершыню. Знайшліся ў калекцыі карткі, якія здізівілі нават вопытнага калекцыянера.

Уладзімір Ліхадзедаў плануе выпусціць пашыранае выданне альбома і запрашае да супрацоўніцтва прадстаўнікоў дыяспар.

Фота: beldruk.by