01.06.2022
На працягу пяці першых летніх дзён горад чакае шмат цікавага і займальнага – канцэртныя праграмы, вялікае свята для дзяцей, а таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. Кожны наведвальнік зможа ўбачыць як працуе каваль, ганчар і спецыялісты, якія звязаны з ландшафтнай архітэктурай. Дырэктар фестывалю Юрый Клімаховіч адзначыў, што асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца дэманстрацыя дасягненняў сучаснай ландшафтнай архітэктуры.
Фота - realbrest.by