Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі закрывае сезон і рыхтуецца да адкрыцця новага

22.07.2020

Анлайн-тыдзень пастановак па п’есах Юліі Чарняўскай праходзіць на Youtube-канале Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Ужывую гледачу 23 ліпеня прапануюць спектакль “Профіт”  трагікамедыю з жыцця дзяржслужачых у дзвюх частках па матывах п'есы "Даходнае месца" Аляксандра Астроўскага. Гэтай пастаноўкай тэатр закрывае творчы сезон.

Новы сезон у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пачнецца 18 жніўня спектаклем "Шлюб з ветрам". У верасні гледачоў чакае прэм'ера дзіцячай казкі "Таямніца чароўнага календара" ад рэжысёра Святланы Навуменка.

Расказвае дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Карукіна.