Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае ў новы, XXXV сезон

21.08.2026 

Яго адкрыла прэм’ера мінулага сезона – «Ладдзя роспачы» – пастаўленая па гістарычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Далей публіку чакаюць галоўныя спектаклі-хіты і Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя». Тэатр інтрыгуе: увесь юбілейны год абяцае быць асаблівым – часам пераўтварэнняў, адкрыццяў новых імёнаў, магутнай дынамікі і яркіх творчых здзяйсненняў. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.