22.05.2020
Выстава работ магілёўскіх фатографаў “Будуць вечна сады расцвітаць…”, прысвечаная Дню Перамогі, адкрыта ў Музеі гісторыі Магілёва да канца мая. Праект прапануе здымкі святкавання Перамогі як дзесяці-, так і саракагадовай даўнасці. У экспазіцыі фатаграфіі Рыгора Дондзіка, Мікалая Жалудовіча, Наталлі Пішчалавай, Ірыны Савосінай і іншых творцаў. Таксама выстаўлены макеты зброі і гадзіннік з лютэранскай кірхі. Расказвае дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
Для тых, хто не наведае экспазіцыю ўжывую, супрацоўнікі музея падрыхтавалі яе інтэрнэт-версію. На сайце ўстановы размешчана відэатрансляцыя з адкрыцця выставы, а таксама відэапрэзентацыя экспанатаў.
Фота: museumhm.by