Рэжысёр "Жаніхоў": Ніхто не супраць грошай, супраць таго, як яны зарабляюцца

27.06.2017 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр завяршае чарговы сезон прэм’ерамі. Нядаўна прыхільнікі пазнаёміліся з балетам “Вішнёвы сад”, а цяпер у афішы з’яўляюцца “Жаніхі”. Калі ў першым выпадку балет ствараўся з нуля, то аперэта Ісака Дунаеўскага даўно вядомая на постсавецкай прасторы. Праўда, падзеі НЭПа не такія блізкія да нас, таму версія больш сучасная. Лібрэта напісаў Аляксандр Зотаў. Менавіта аддаленасць гістарычных падзей спачатку адштурхнула рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Міхаіла Кавальчыка, а пасля пастаноўшчыка прывабіў матэрыял.

Фота: musicaltheatre.by