Рускі нацыянальны балет "Кастрама" ўпершыню выступіў у Беларусі

15.12.2020

Сёння ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт Рускага нацыянальнага балета “Кастрама”. Шоу-праграму “Вялікая гісторыя вялікай краіны”, якую артысты прэзентуюць гледачам, называюць "рускім цудам". Расказвае стваральніца калектыву Алена Царэнка.

Балет "Кастрама" – адзін з самых маладых прафесійных харэаграфічных калектываў у Расійскай Федэрацыі, якія прэзентуюць традыцыйнае народнае мастацтва. Пра міжнароднае прызнанне балета сведчаць 45 тураў амаль у 30 краінах. "Усе праграмы калектыву маюць патрыятычны характар", – адзначана на яго сайце.

У Беларусі балет выступіў упершыню.

Фота: nationalrussianshow.ru