Саломку, роспіс на батыку і выцінанкі паказалі на беларуска-кітайскай выставе “Традыцыі сустракаюцца”

26.09.2019

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава "Традыцыі сустракаюцца". Гэта сумесны беларуска-кітайскі праект. У экспазіцыі – прадметы традыцыйнай культуры дзвюх краін, асноўная ўвага – на выцінанках. "Тэхніка – амаль аднолькавая, а сюжэты розныя. Гэта і надае работам унікальнасць", – адзначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

"Выстава "Традыцыі сустракаюцца" – пацвярджэнне актыўнага супрацоўніцтва, цесных культурных сувязей Кітая і Беларусі", – упэўнены першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай рэспублікі ў нашай краіне Чжан Хунвэй. Ён адзначыў, што іх дзяржава ганарыцца сваёй культурнай спадчынай, надае вялікую ўвагу яе ахове.

Выстава адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы да 1 снежня.

Фота: nlb.by