"Самсон і Даліла" ў Вялікім

09.02.2022

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца прэм’ерны паказ оперы "Самсон і Даліла" Каміля Сен-Санса. Гэта гісторыя біблейскіх часоў, што распавядзе пра магутнага воіна, якога перамагло жаночае каварства. Спектакль - другая рэжысёрская работа прымы тэатра, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Аксаны Волкавай.

Над прэм’ерай спектакля "Самсон Даліла" Каміля Сен-Санса працаваў і малады таленавіты балетмайстар-пастаноўшчык, лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Мікель.

Фота - bolshoibelarus.by