"Самсон і Даліла" у Вялікім тэатры Беларусі

15.12.2021 

У Вялікім тэатры Беларусі працягваецца 11-ы Мінскі міжнародны калядны оперны форум. Сёння ў межах форуму пройдзе другі прэм’ерны паказ спектакля "Самсон і Даліла" кампазітара Каміля Сен-Санса. І гэта будзе ўжо зусім іншы склад выканаўцаў. У партыі Далілы мы ўбачым салістку Вялікага тэатра Беларусі, рэжысёра-пастаноўшчыка спектакля, заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Аксану Волкаву. У партыі Самсона на сцэну выйдзе зорка "Гелікон опера"(Расія) Іван Гынгазаў.

Фота - bolshoibelarus.by