Санктуарый Маці Божай Будслаўскай можа застацца без сваіх славутасцей

20.02.2017

Працягваецца Рэспубліканская акцыя па зборы пазабюджэтных сродкаў на рэстаўрацыю гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці Нацыянальнага санктуарыя Будслаўскага касцёла бернардынцаў у Мядзельскім раёне. Грошы збіраюць з 2015 года, але калі не падтрымаць акцыю,  некаторыя каштоўныя элементы славутасці могуць быць страчаны. Гаворыць намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.