Саўлюс Жура прэзентаваў у Мінску фотаздымкі Вільнюса

11.02.2020

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава работ літоўскага фатографа Саўлюса Жура "Віленскія гарызонты". У экспазіцыі – фотаздымкі сталіцы Літвы. Горад – у розных іпастасях: ранішні і вячэрні, у фрагментах і панарамах, дэталях і кантрастах. Працягвае Саўлюс Жура.

"Арганізоўваць у Беларусі выставу пра Вільнюс – зручна і лёгка", – адзначыў саветнік па справах культуры Пасольства Літвы ў Беларусі Міндаўгас Габрыэнас. Па яго словах, у нашай краіне нікому не трэба тлумачыць, што гэта за горад і як ён выглядае.

Выставу "Віленскія гарызонты" можна наведаць да 23 лютага.

Фота: facebook.com