Сем канцэртаў адбудуцца ў межах IV фестывалю "Класіка ля ратушы"

13.07.2018 

Заўтра ў Мінску стартуе IV фестываль "Класіка ля ратушы". У праграме - 7 канцэртаў, якія пройдуць да 25 жніўня па суботах. Арганізатары адзначаюць, што месца правядзення не выпадковае: атмасфера старой часткі горада спрыяе іншаму ўспрыманню музыкі. Што прапануе фестываль сёлета, даведаемся ў рэпартажы Вікторыі Бацюковай.