Серыю гала-канцэртаў у рамках Рэспубліканскага фестывалю «Беларусь – мая песня» завяршылі сталічныя майстры мастацтваў

20.06.2024

На сцэну Палаца Рэспублікі выйшлі каля ста калектываў і выканаўцаў, а гэта больш за тысячу ўдзельнікаў. У грандыёзным шоу, якое атрымала сімвалічную назву «Мінск. Шляхамі мар і ўспамінаў», прынялі ўдзел не толькі мэтры і знакамітыя музыканты, але і прадстаўнікі студэнцкіх хароў, ансамбляў духоўнай музыкі, а таксама артысты вядучых дзяржаўных тэатраў. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.