05.07.2016
Магілёўская гарадская капэла 12 ліпеня закрывае сезон канцэртнай праграмай “Шэдэўры сусветнай музычнай класікі”. Сімфанічны аркестр і хор Магілёўскай гарадской капэлы пад кіраўніцтвам Сяргея Лішчэнкі выканаюць як прэм’еры гэтага сезона, так і творы, якія не аднойчы гучалі ў Магілёве.Расказвае Сяргей Лішчэнка.
Фота: mogilevkapella.by