«Шоу аркестраў» адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

25.02.2025

26 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт «Шоу аркестраў» з удзелам двух вядучых калектываў нашай краіны – сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і Нацыянальнага  акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча. Гэтая яскравая праграма выклікае вялікую цікавасць і праходзіць па шматлікіх просьбах гледачоў. Расказаў аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Высоцкі.

Фота - philharmonic.by