11.08.2021
Выстава "Шведская гара. Помнік археалогіі ў гарадскім асяроддзі" адкрыецца ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі 12 жніўня. “Аднаму з самых маладых мікрараёнаў Гомеля – Шведскай Горцы – зусім не дзесяць гадоў. Людзі жылі там некалькі тысяч гадоў таму", – расказала куратар экспазіцыі, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Кацярына Іванова-Праля.
Арганізатары прапануюць невялікі экскурс у мінулае аднаго з куткоў Гомеля. У аснове праекта – вынікі даследаванняў Любенскага гарадзішча. Назапашаны матэрыял распавядае гісторыю месца, якое тысячы гадоў таму, як і сёння, было зручным і прыцягальным для жыцця чалавека.
Пазнаёміцца з этымалогіяй назвы мікрараёна "Шведская горка" можна з 13 жніўня ў цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых і Паскевічаў. Арганізатары адзначаюць: чаму раён займеў такую назву, дагэтуль застаецца таямніцай для гісторыкаў.
Фота: palacegomel.by