Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі выступіў у Сафійскім саборы

03.04.2025

У Полацку працягваецца XXXVII Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі. Учора гараджанам і гасцям сваю праграму прадставіў Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. Канцэрт «O sole mio!» не пакінуў слухачоў раўнадушнымі, дзеліцца ўражаннямі дырыжор калектыву Аляксандр Высоцкі.