15.03.2021
Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы рыхтуе новыя выступленні. На сакавік запланаваны канцэрт да дня нараджэння Святаслава Рыхтэра. Таксама калектыў рыхтуе праект “Музыка эпохі рамантызму” і музычны спектакль “З песняй па жыцці” па творах Леаніда Уцёсава. Расказвае дырэктар тэатра Вячаслаў Гарбузаў.
Фота: bresttheatre.info