Сімфанічны аркестр запрашае на пераднавагодні канцэрт у філармонію

31.12.2020

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў запрашаюць слухачоў на канцэрт "Новы год у філармоніі". Ён адбудзецца сёння, 31 снежня. "Перадсвяточны вечар у Вялікай зале ўжо стаў добрай традыцыяй",  расказаў дырыжор.

У праграме канцэрта – папулярная і ўсімі любімая класіка. "Музыканты створаць цёплую атмасферу, напоўненую навагодняй душэўнасцю, эмоцыямі радасці, свята і любові",  паабяцаў дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта.

Фота: Alexander Zaitsev yesbelarus.com