Скрыпач-віртуоз Сяргей Белазерцаў прыязджае ў Мінск з сольным канцэртам

12.12.2019

Першая скрыпка Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, скрыпач-віртуоз Сяргей Белазерцаў прыязджае ў Мінск з сольным канцэртам. Заўтра ў Вялікай зале Белдзяржафілармоніі пройдзе вечар “Урачыстасць скрыпкі”. У праграме - творы Бэлы Бартака, Фрыца Крэйслера, Нікало Паганіні, Пятра Чайкоўскага, Фрыдрыха Гендэля, Іаганеса Брамса. Асноўная ідэя вечара – паказаць усе магчымасці інструмента, у розных жанрах і формах, сольна, у дуэтах і ў суправаджэнні струннага аркестра.

Фота: philharmonic.by