27.07.2026
Абласны краязнаўчы музей Віцебска запрашае на выставу, якая раскажа гісторыю музычнага дыялогу Беларусі і Расіі праз сапраўдныя артэфакты, рукапісы і рэдкія экспанаты. Яна аб’яднала больш за 40 унікальных прадметаў з фондаў Расійскага нацыянальнага музея музыкі. Тут можна ўбачыць арыгінальныя рукапісы музычных партытур, аўтографы Пятра Чайкоўскага і Мікалая Мяскоўскага, каштоўныя матэрыялы, прысвечаныя Міхаілу Глінку, Міхалу Клеафасу Агінскаму і Анатолю Багатырову, эскізы тэатральных дэкарацый Сяргея Нікалаева, а таксама палотны Айвазоўскага, Васняцова і Каровіна. На экскурсію завітала наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.
