"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе на вулічных пляцоўках

29.06.20 

29 Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе 16 - 20 ліпеня. Арганізатары заявілі, што ўсе яго падзеі адбудуцца толькі на адкрытых пляцоўках, гэта стане сёлетняй асаблівасцю форуму. Як адзначыў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" Глеб Лапіцкі, у сувязі з гэтым у Віцебску з’явяцца новыя вулічныя канцэртныя пляцоўкі.

Фота https://grodnonews.by/