"Славянскія тэатральныя сустрэчы" пачынаюцца сёння ў Гомелі

03.12.2019

Сёння ў Гомелі адкрываецца міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы". Гледачы ўбачаць спектаклі з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі. У рамках форуму 80-годдзе адзначыць Гомельскі абласны драматычны тэатр. У пятніцу ён запрашае на юбілейны вечар, на якім распавядуць пра гісторыю і сучаснасць установы – праграму рыхтуе маладая трупа пад кіраўніцтвам рэжысёра Андрэя Шыдлоўскага. Падрабязней пра падзеі фестывалю – прэс-сакратар Гомельскага аблдрамтэатра Уладзімір СтупІнскі.

"Славянскія тэатральныя сустрэчы працягнуцца да суботы. На закрыцці назавуць пераможцаў у 12 намінацыях. Сёлета міжнароднае журы ўзначальвае рэдактар часопіса “Мастацтва” Жанна Лашкевіч, а корпус крытыкаў – польскі тэатразнаўца Андрэй Масквін.

Фота: vk.com