Слухайце 19 кастрычніка

Шаноўныя, у сераду, 19 кастрычніка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Алены Камбуравай;
- у 02:00 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні Патрысіі Каас;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: нумары кантаты Карла Орфа “Карміна Бурана”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Алега Міцяева;
- у 07:55 – вершы Казіміра Камейшы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Марцін Патжаўэк;
- у 08:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 – старонкі дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Бенджаміна Брытэна, Яўгена Глебава, Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Сазан “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Святланы Данілюк, Эліны Гаранча, запісы Эміля Гілельса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Куці Уільямс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран і вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: саксафаніст Павел Казак;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): госця – кандыдат філалагічных навук Ірына Будзько;
- у 15:15 – мелодыі Антона Абрамовіча, Станіслава Манюшкі, Антонія Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага і ананімных аўтараў, якія ўвайшлі ў праграму аднаго з фестываляў камернай музыкі “Заслаўе”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;
- у 17:00 – тры санаты нямецкага кампазітара Іагана Людвіга Крэбса;
- у 19:00 – запісы музыкантаў з Эстоніі, Швецыі і Турцыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра верабейку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” на тэму “Восень”;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творы беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.