Слухайце 24 снежня

23.12.2021 

Перадсвяточную пятніцу, 24 снежня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:00 – запісы музыкантаў-дырыжораў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 02:00 – “Гераічная” сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – хіты гурта “АББА”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні на вершы Міхаіла Вольпіна;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма з удзелам народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадская скрыпачка, кампазітар Сара Нойфілд;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэба Кэлаўэя 1940–1950 гадоў;
- у 08:30 і 23:30 – запісы джаз-рок-ансамбля “Арсенал”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творчасць Гіёма Дзюфаі, Льва Абеліёвіча, Жана Філіпа Рамо;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – Першы віяланчэльны канцэрт Ёзефа Гайдна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – пісьменніца Надзея Ясмінска;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Дайды;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Авэ Марыя. Музыка”;
- у 15:15 – мелодыі песень Яўгена Глебава, Галіны Смаляк і Валерыя Іванова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара і скрыпача Франчэска Верачыні;
- у 19:00 – кантата Аляксандра Літвіноўскага “Песні на Божае Нараджэнне”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – музыка Франца Шуберта.
У праграме магчымы змены.