Слухайце 24 лютага

Чацвер, 24 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” парадуе выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць Доны Самер;
- у 02:00 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Чэчыліі Барталі;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні гурта Boney M;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Яўгена Крылатава;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: кампазіцыі Мішэля Леграна (да 90-годдзя з дня нараджэння творцы);
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Міхася Пазнякова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Фабрыцыа Патэрліні;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы ксілафаніста Сяргея Шаптунова;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, варыяцыі на тэмы рыцарскага характару Рыхарда Штрауса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “Маленькія дуэты” для флейт Франсуа Дзеўена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – пісьменніца Людміла Рублеўская;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны літаратурны праект “Акно ў свет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – Шостая сімфонія Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра ўдовінага сына (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Маі Крысталінскай;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы на вершы Рыгора Барадуліна.

У праграме магчымы змены.